Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навіны раёна
03.06.2024

«Няхай жыве дзяцінства!». Свята радасці, надзеі і бясхмарнага шчасця пад мірным небам прайшло ў Зэльве

  Традыцыйна 1 чэрвеня зэльвенскіх хлопчыкаў і дзяўчынак чакала насычаная і разнастайная святочная праграма “Няхай жыве дзяцінства”, якая зрабіла першы летні дзень незабыўным. На свяце, асноўныя лакацыі якога разгарнуліся на летняй эстраднай пляцоўцы пасёлка, прысутнічалі ганаровыя госці: намеснік старшыні Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Лойка, загадчык сектара культуры райвыканкама Галіна Раманчук. Фактычна быў дадзены старт летняй аздараўленчай кампаніі 2024 года, рабоце дзіцячых аздараўленчых лагераў. Сёння ўся краіна адзначае Дзень абароны дзяцей. Сяргей Мікалаевіч павіншаваў усіх удзельнікаў і гасцей святочнага мерапрыемства : –  У знакавы дзень мы, дарослыя, можам сцвярджаць, што ў тым, што раённая сістэма адукацыі заняла 3 месца ў вобласці паводле вынікаў мінулага года, есць і заслуга дзяцей. Многія з вас актыўныя ўдзельнікі спартыўных і культурных мерапрыемстваў, якія праславілі нашу Зэльвеншчыну і за межамі Беларусі. Важна, каб дзеці раслі ў атмасферы дабра, увагі, клопату: менавіта ў раннім узросце фарміруецца характар, асоба чалавека.. Як адзначыў прадстаўнік раённай улады, у Зэльвенскім раёне створаны для гэтага неабходныя ўмовы, і юным зэльвенцам прывіваюцца правільныя каштоўнасці. Сімвалічна, што ў гэты дзень пуцёўкі ў лета атрымалі прадстаўнікі прышкольных аздараўленчых лагераў. Паколькі ні адно свята дзяцінства не абыходзіцца без прыгод і сюрпрызаў, вяселля і смеху, дзеці і дарослыя паўдзельнічалі ў шматлікіх актыўнасцях. Вядучыя павіншавалі школьнікаў – з пачаткам летніх канікул, запрасілі дзяцей усіх узростаў на тэатралізавана-забаўляльную праграму, у якой рэй вялі любімыя героі цудоўных дзіцячых кніг. Аўдыторыя з вялікім задавальненнем падхоплівала сучасныя танцавальныя рытмы, падпявала спевакам, паўдзельнічала ў гульнях з раставымі лялькамі. Цікавыя конкурсы нікога не пакінулі абыякавым. Маленькія жыхары раёна паўдзельнічалі ў гульні “Спешыял Алімпікс”, у спартыўных спаборніцтвах на самакатах. Нямала жадаючых прыняла ўдзел ў майстар-класе ад цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Лета на памяць”. Дарэчы, дадзеная ўстанова арганізавала сэлфі-вугалок, запрасіла дзяцей на 3D-гульню “Крыжыкі-нулікі”. Пленэр і майстар-клас па харэаграфіі дзіцячай школы мастацтваў надалі адмысловы каларыт святочнай праграме. Злучыліся разам і творчы працэс, і смех, радасныя ўсмешкі дзяцей, і навакольнае асяроддзе. У час работы арт-студыі па выяўленчым мастацтве педагог гімназіі №1 прапанавала адлюстроўваць кветкі – сімвал дабрыні, цяпла і лета. Тарзанка па-новаму ад сярэдняй школы №3, воднае шоу, падрыхтаванае мясцовымі выратавальнікамі, прыцягнулі ўвагу вялікай колькасці хлопчыкаў і дзяўчынак. Каб адпачынак быў не толькі цікавым, карысным, але і бяспечным, прадстаўнікі рэспубліканскага аб’яднання выратавання на водах, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях напомнілі дарослым і дзецям і аб правілах паводзін. Ахову правапарадку на працягу мерапрыемства забяспечвалі супрацоўнікі Зэльвенскага РАУС, дзяржаўтаінспекцыі. Неслі варту медыкі, працаваў фуд-корт. Мультпарадам у кіназале”Феерыя” завяршылася доўгачаканае свята чэрвеня. Яго арганізатары пастараліся зрабіць так, каб гэты дзень быў насычаны яркімі падзеямі і добрым настроем. Няхай і лета-2024 запомніцца дзецям толькі добрымі і пазітыўнымі момантамі! Любоў ШЭЙКА Фота Iрыны ШАБАЛОЎСКАЙ