Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навіны раёна
16.02.2020

Працоўны кодэкс па-новаму. Што важна ведаць?

Семінар па пытаннях змяненняў у працоўным заканадаўстве адбыўся на базе СШ №3 г. п. Зэльва. Былі запрошаны кіраўнікі ўстаноў адукацыі, старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый і адказныя за кадравае справаводства. У працы семінара прынялі ўдзел галоўны прававы інспектар працы Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Наталля Грэцкая, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Каваленя, начальнік аддзела пенсій і дапамог упраўлення Таццяна Чаргейка і старшыня раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў Ірына Пузач. Адкрыла СЕМІНАР Таццяна Уладзіміраўна. У сваім дакладзе яна закранула пытанні прызначэння пенсій у 2020 годзе, а таксама змяненне падыходу да прадастаўлення датэрміновай пенсіі з бягучага года згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2020 г. № 15. - Указ Прэзідэнта ўносіць наступныя змены: работнікі, якія адпрацавалі да 1 студзеня 2009 г. не менш за палову патрабаванага льготнага стажу, будуць мець права на прызначэнне датэрміновай ільготнай пенсіі ў агульнай пенсійнай сістэме наўзамен датэрміновай прафесійнай пенсіі ў сістэме прафесійнага пенсійнага страхавання, – патлумачыла Таццяна Чаргейка. Падрабязна асвятліла змены і дапаўненні ў Працоўным кодэксе Наталля Грэцкая. Папраўкі ў артыкулах былі разгледжаны ў фармаце дыялогу з прысутнымі. – Галоўны дакумент у сферы працоўных адносін не мяняўся даўно. Думкі міністэрстваў і ведамстваў, якія працавалі над ім, часта не супадалі. Асаблівы ўклад у ўнесла змены заканадаўства Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, упершыню прымала ўдзел у распрацоўцы новага праекта Працоўнага кодэкса. Як вынік, больш за 40 прапаноў па змяненні парадку 30 артыкулаў – патлумачыла Наталля Валер'еўна. - З Новага года скароціцца колькасць кароткатэрміновых кантрактаў. Цяпер пры заканчэнні тэрміну дзеяння кантракту наймальнік абавязаны падоўжыць яго да максімальнага тэрміну дзеяння (5 гадоў) альбо заключыць новы на тэрмін не менш 3 гадоў. Важная агаворка: работнік павінен працаваць добрасумленна і не мець дысцыплінарных спагнанняў.   Новая норма з'явілася ў раздзеле матэрыяльнай адказнасці работнікаў. Прафсаюзы змаглі дамагчыся абмежаванняў. Прычыненую наймальніку шкоду работнік абавязаны пакрыць, але на яго не распаўсюджваецца штраф, накладзены на ўстанову як юрыдычная асоба. Наталля Грэцкая адзначыла, што ў Працоўным кодэксе адрэгуляваны алгарытм часовага пераводу работніка як унутры арганізацыі, так і да іншага наймальніка, і патлумачыла новы механізм. - Цяпер у заканадаўстве прапісана: наймальнік мае права перавесці работніка (з яго згоды) на вакантнае месца, вызваліўшы ад ранейшай працы на тэрмін да паўгода. Пры гэтым гарантуюцца вяртанне на ранейшае месца і захаванасць узроўню даходаў. Абрэвіятуры "и. о" і "врио" пры перакладзе ўжо не выкарыстоўваюцца. Да прыкладу, у службовай інструкцыі намесніка дырэктара школы варта прапісаць, хто замяшчае яго ў сувязі з адсутнасцю. Тады падпісваць дакументы намеснік будзе згодна з яго службовым абавязкам. Пры пераводзе работніка ў іншую арганізацыю наймальнікі павінны заключаць паміж сабой грамадзянска-прававую дамову. Як вынік-работнік застаецца ў працоўных адносінах з ранейшым кіраўніком, але будзе абавязаны выконваць правілы ўнутранага працоўнага распарадку, прынятыя на новым месцы. Што тычыцца бацькоў, цяпер ім гарантавана права на сацыяльны водпуск у сувязі з нараджэннем дзіцяці. У Працоўным кодэксе прапісана, што мужчыны могуць узяць 2 тыдні выходных у любы момант, пакуль нованароджанаму не споўніцца паўгода, і наймальнік павінен задаволіць заяву бацькі. - Новае працоўнае заканадаўства таксама дазваляе наймальнікам адпраўляць у камандзіроўкі і прыцягваць да звышурочнай працы супрацоўніц (з іх згоды), якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў – - праінфармавала Наталля Валер'еўна. - Новаўвядзенні закранулі і паняцці "самотны бацька". З гэтага часу правы, якімі раней былі надзелены толькі жанчыны, распаўсюджваюцца і на мужчын. У прыватнасці, з адзінокім бацькам дзіцяці да 14 гадоў нельга спыняць працоўныя адносіны па прычыне скарачэння штата або адсутнасці на працы звыш 4 месяцаў з-за хваробы. Многія новаўвядзенні выклікалі пытанні з боку слухачоў семінара. Галоўны прававы інспектар працы Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі дала падрабязныя адказы.