03.03.2020
Прычыны пажару ў г.п. Зэльва абмеркавалі члены рабочай групы
Жыхар Зэльвы
ці ледзь не пазбавіўся жытла з-за сваёй жа халатнасці - яго дом гарэў. Прычыны
пажару разгледзелі на пятніцкім пасяджэнні рабочай групы.
У параўнанні з
мінулым годам у краіне адзначаецца павелічэнне колькасці пажараў. Самае
страшнае, што ў іх гінуць людзі. Часцей за ўсё ахвярамі агню становяцца
пенсіянеры і непрацуючыя грамадзяне.
- За два месяцы
2020-га ў Беларусі ўжо зафіксавана 828 узгаранняў, якія забралі жыцці 137
чалавек, - далажыў начальнік РАНС Сяргей Бурдук. - 111 надзвычайных здарэнняў
адбыліся ў Гродзенскай вобласці, 4 - у Зэльвенскім раёне. У нашай мясцовасці
абышлося без чалавечых страт. У адрозненне ад Іўеўскага і Ашмянскага раёнаў,
дзе на мінулым тыдні загінулі двое мужчын пенсіённага ўзросту.
Прааналізавалі
члены рабочай групы і стан злачыннасці і правапарадку на Зэльвеншчыне.
- Дзяжурная служба
РАУС за мінулы тыдзень прыняла ад зэльвенцаў 27 паведамленняў. Правапарушэння
тычыліся сямейна-бытавых канфліктаў і крадзяжоў. Таксама былі зарэгістраваныя
выпадкі смерці, якія носяць крымінальны характар, - паведаміў начальнік
аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Дзяніс Ксянжук.
Па-ранейшаму
павышаную ўвагу супрацоўнікаў міліцыі - злоўжываючым асобам. За 2019 год у ЛПП
было накіравана 45 чалавек, што пакутуюць ад алкагольнай залежнасці. На дадзены
момант прымаецца рашэнне аб накіраванні ў лячэбна-працоўны прафілакторый 15-ці.
Было заслухана
пытанне аб працы з даўжнікамі па аплаце камунальных паслуг. Так, не ўнеслі
грашовыя сродкі за электраэнергію дзевяць зэльвенцаў, за газ - двое.
У завяршэнне пасяджэння
намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Лойка даручыў аддзелу адукацыі сумесна са
старшынямі сельсаветаў паўторна праверыць у населеных пунктах асветленасць
тэрыторый паблізу ўсіх устаноў адукацыі. Работнікам РУП ЖКГ - падрыхтаваць у
найкарацейшы тэрмін дзіцячыя пляцоўкі: навесці парадак, адрамантаваць,
пафарбаваць.
Рабочая група па
арганізацыі бяспечных умоў пражывання грамадзян