Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навіны раёна
16.12.2021

Сустракайце Новы год з «Працай»! Ідзе падпісная кампанія на раённую газету

  Поўным ходам ідзе падпісная кампанія на раённую   газету «Праца»  на першы квартал і першае паўгоддзе новага, 2022 года. Аформіць падпіску можна ў любым аддзяленні паштовай сувязі або непасрэдна ў паштальёна. Да таго ж рэдакцыя газеты «Праца» практыкуе правядзенне Дзён падпісчыка, прымяркоўваючы гэтую традыцыйную акцыю да раённых масавых мерапрыемстваў. Так было і ў час свята «Ёлка ў Елцы», якое з вялікім размахам ладзілася ў аграгарадку Елка на мінулым тыдні. Мы вельмі ўдзячны за супрацоўніцтва і арганізацыю падпісной кампаніі начальніку мясцовага аддзялення паштовай сувязі Наталлі Баравік, а таксама паштальёну Раісе Булак, якая выступіла ў ролі Дзеда Мароза. Па ўсім было бачна, што жанчыны карыстаюцца аўтарытэтам у аднавякоўцаў, якія ахвотна адклікаліся на іх запрашэнне аформіць падпіску на «раёнку». Работнікам газеты, у сваю чаргу, было прыемна пачуць станоўчыя водгукі наконт зместу і афармлення выдання. Асобныя словы падзякі хочам выказаць кіраўніцтву сельгаскааператыва «Сынкавічы» за падтрымку і ўзаемапаразуменне. Шаноўныя  падпісчыкі!  Газета «Праца» і далей будзе выступаць для вас – тых, хто застаецца вернымі сваёй любімай газеце, – добрым пуцевадзіцелем па краіне, вобласці, а ў першую чаргу – па рэгіёне, знаёміць з цікавымі людзьмі, адказваць на хвалюючыя пытанні, улічваць слушныя думкі і меркаванні. Хто не паспеў падпісацца, паспяшайцеся. Як заўсёды, з першым нумарам газеты нашых падпісчыкаў чакае падарунак – каляндар. З павагай – «ПРАЦАўнікі»