Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навіны раёна
29.11.2021

У раённым сацыяльна-педагагічнагым цэнтры з’явіўся вучэбны макет дарогi цэнтра Зэльвы

  У вугалку бяспекі дарожнага руху Зэльвенскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра з’явіўся новы   вучэбны дапаможнік , актуальны ва ўсе часы і для ўсіх дзяцей. Менавіта ён дапаможа дашкольнікам і малодшым школьнікам даступна і займальна засвоіць правілы паводзін на дарозе і захаваць жыццё ўсім удзельнікам дарожнага руху. Выхаванцы Зэльвескага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра заўсёды ўмеюць знаходзіць сабе справу па душы. “Што б гэта зрабіць сваімі рукамі, нешта прыгожае і карыснае?” — разважалі дзеці ў чарговы раз. Ідэя з’явілася нечакана і спадабалася ўсім рабятам. І неўзабаве ў прытулку з’явіўся макет дарогі, а дакладней — макет дарогі ў цэнтры Зэльвы. Дзеці пад кіраўніцтвам выхавацеля прадумалі ўсё да дробязяў: падрыхтавалі пакрыццё дарогі, нанеслі разметку, расставілі дарожныя знакі і светлафоры, сканструявалі дамы і адміністрацыйныя будынкі. Праз некалькі дзён па дарогах закалясілі машыны і пакрочылі пешаходы. Каштоўнасць праекта — пасялковы парк, дзе растуць дрэвы, квітнеюць кветкі і з ганарова паднятай галавой стаіць конь — сімвал Зэльвеншчыны. На працягу рэалізацыі ідэі ўсе выхаванцы былі вельмі захоплены працай. Штодень дзеці адкрывалі ў сябе новыя таленты, шчыра радаваліся поспехам, атрымлівалі незабыўныя ўражанні, кожны зрабіў свой уклад у агульную справу. І вынік не прымусіў сябе доўга чакаць: яркі, незвычайны, даступны для вывучэння макет дарогі заняў дастойнае месца ў вугалку бяспекі. Ганарымся, што стварылі! Упэўненыя, што навучымся!  – такімі словамі дзеці падвялі вынік сваёй працы. Алена СВIСТУН