Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навіны раёна
22.08.2022

Усе шляхі вялі на кірмашовыя рады

  Ганненскі кірмаш здаўна лічыўся своеасаблівым святам. Яго адкрыцця з нецярпеннем чакалі як жыхары Зэльвеншчыны, так і госці з усёй Еўропы. Да яго рыхтаваліся, ехалі з усіх бакоў людзі загаддзя, каб заняць зручнае месца і размясціць свой тавар. Прайшлі стагоддзі, і зэльвенцы з гонарам прыўзносяць прыгожыя мясцовыя традыцыі ў сучаснае жыццё. І зараз усе разам сабраліся на “ Кірмашовай пляцоўцы ”. Тэматычныя пляцоўкі, выкананыя ў рэканструкцыі гандлёвых радоў 18 стагоддзя, прадставілі арганізацыі Зэльвы: дзіцячая школа мастацтваў, цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, СШ №3, санаторная школа-інтэрнат, гімназія №1, цэнтральная раённая бальніца, раённая бібліятэка, цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. На вуглу з прадукцыяй для турыста размясцілася лаўка “Вакол Зэльвы” фізкультурна-аздараўленчага спартыўнага цэнтра. Вялікі выбар тавараў на любы густ прапаноўвалі ўладальнікі лавак. Ад дываноў да сурвэтак, ад рознага посуду да вырабаў з прыродных матэрыялаў, ад травяных настояў да садавіны і агародніны. Былі тут рукадзелле, маляванка,  лялькі і нават фотазона. Прадумалі арганізатары і станоўчыя моманты: калі ёсць што пасмакаваць, на чым затрымаць позірк, дык і трэба, каб было пад што патанцаваць. Патрэбная для весялосці музыка ў выкананні народнага ансамбля “Калаж” гучала на працягу дня. Свае здольнасці дэманстравалі музыканты і танцоры школы мастацтваў, арганізаваўшы майстар-клас па рэгіянальных танцах. Гледачы, у сваю чаргу, дзівіліся талентам зэльвенцам, якія прыгожа малююць, вышываюць, працуюць у розных тэхніках, ствараючы незабыўныя і арыгінальныя рэчы. І, канежне ж, набывалі тое, што найбольш прыйшлося да спадобы. Напрыклад, некаторыя на памяць купілі вырабы з газетнай паперы, другія – абярэгі і сувеніры. Знайшліся і аматары літаратуры, якія рады былі вітаць каля кніжнай лаўкі шаноўнага земляка-паэта Уладзіміра Мазго. –  Танец і музыка ўпрыгожваюць тыя імпрэзы, якія адбываюцца на кожнай з пляцовак,  – кажа  настаўнік ДШМ Цімафей Жукоўскі.  –  Усё разам аб’ядноўваецца сюжэтнай лініяй і адлюстроўвае каларытнасць кірмашу. Так мы шануем народныя традыцыі і перадаем культурную спадчыну моладзі. Творчыя ініцыятывы падтрымала і журы, ацаніўшы крэатыўнасць пляцовак. У тройку адметных увайшлі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі (“Лялечная лаўка”), дзіцячая школа мастацтваў (“Чароўны пэндзлік”), цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Зэльвенскага раёна (“Мануфактура”). Людміла ПОПКА