Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навіны раёна
20.01.2022

Вясёлые «Калядкі» прайшлi ў Зэльвенскiм дашкольным цэнтры развiцця дзiцяцi

  Яркімі   вясёлымі «Калядкі»   у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва завяршыліся навагоднія святы. Дзеці гучнымі апладысментамі сустракалі галоўных гасцей – калядоўшчыкаў, якія прыйшлі на свята ў народных касцюмах і разыгралі сапраўдны спектакль. А яшчэ выхаванцы сустрэліся з Несцеркам, «завіталі» да добрай гаспадыні, якая ў чыгунках «варыла» калядную кашу – Куццю. Разам з калядоўшчыкамі і казачнымі героямі хлопчыкі і дзяўчынкі дружна гулялі, вадзілі карагоды, слухалі вясёлыя калядныя закліканачкі і песенькі. Выхаванцы старэйшай групы парадавалі зімовым танцам, які яшчэ раз нагадаў пра навагоднія святы. Прагучала ў гэты дзень і шмат пажаданняў. Перадаючы па крузе калядны вянок, дзеці зычылі адзін аднаму шчасця, здароўя, дабрабыту, удачы, міру, спакою, цудаў. Усе верылі: хто патрымае ў руках калядны вяночак – будзе ўвесь год шчаслівы. Свята не толькі прынесла радасць выхаванцам, але і дало магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, далучыцца да багацця беларускай мовы, самім адчуць усю прыгажосць народных святаў і беларускай культуры. Калядная казка стала апошнім мерапрыемствам у карагодзе святаў, прысвечаных дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Разам з падарункамі дарослыя падарылі дзецям добры настрой і сваю цеплыню. Музычны кіраўнік Рамуальда КУРУТА