Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навіны раёна
13.01.2022

Зэльвенскія гімназісты сабралі калекцыю навагодніх цацак і паштовак

  З дапамогай яскравых экспанатаў можна перанесціся ў далёкае мінулае і прасачыць гісторыю развіцця упрыгожванняў. 14 студзеня прынята  адзначаць Стары Новы год  – рэдкі гістарычны  феномен, дадатковае свята, якое ўзнікла па прычыне змены Юліянскага календара на Грыгарыянскі. Гэта выдатная нагода перанесціся ў далёкае мінулае і прасачыць гісторыю развіцця упрыгожванняў, успомніць, як  прыбіралі ёлку раней . Зрабіць гэта дапаможа анлайн-экспазіцыя «Навагодні вінтаж», якая працуе на сайце гісторыка-краязнаўчага музея гімназіі. Дарэчы, дадзеная экспазіцыя адзначана дыпломам 1 ступені падчас абласнога віквізу «Чытаем гісторыю па ёлачных цацках», які прайшоў у снежні мінулага года. Аснову калекцыі склалі навагоднія цацкі і паштоўкі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне ў сем’ях вучняў і настаўнікаў гімназіі. Цікава, што ў 19 стагоддзі можна было купіць ужо ўпрыгожанае дрэва. Вы думаеце, што для гэтага патрэбна было адправіцца ў краму з цацкамі? А вось і не здагадаліся! Такія ёлкі  прадаваліся ў кандытарскіх, і былі яны дэкараваны рознымі прысмакамі: садавінай, пернікамі, цукеркамі… А яшчэ, як сведчаць дакументальныя крыніцы, у багатых сем’ях ёлкі ўпрыгожваліся ні многа ні мала ювелірнымі вырабамі! Хутчэй за ўсё, шкляныя каралі, якія мы сёння вешаем на ёлку, – гэта своеасаблівы  водгалас такога «ювелірнага» дрэва. Прадстаўлены ў навагодняй калекцыі і цацкі з ваты, якія сталі найбольш папулярнымі пасля Вялікай Айчыннай вайны, калі не хапала матэрыялу для вырабу шкляных цацак. Падатлівы, зручны ў працы матэрыял дазваляў вырабляць вялікую колькасць сюжэтных цацак. Ёсць у экспазіцыі і сучасныя цацкі з ваты, зробленыя па колішніх узорах. Іх стылізавалі і перадалі ў музей вучаніца 2 класа Вераніка Яскевіч і яе бабуля Таццяна Аляксандраўна. Як бачым, традыцыі не губляюцца. Беражліва захоўваюцца не толькі матэрыяльныя каштоўнасці, але і сам дух Новага года і Каляд. Але ж не будзем раскрываць усе сакрэты! Аб гэтым і многім іншым з гісторыі ёлачных цацак вы даведаецеся, калі наведаеце анлайн-экспазіцыю і запусціце відэаэкскурсію «Навагодні вінтаж». Для гэтага пераходзьце  па спасылцы . Прыемнага вам падарожжа ў мінулае! Наталля Ступчык