Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Зельвенский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
12.04.2021

Гісторыя каломны каля вёскі Алексічы

  Калі едзеш са Слоніма ў кірунку Гродна, адразу за Дзярэчынам, пры павароце на вёску Алексічы, бачыш мураваную каломну, ці, як кажуць у народзе, мураваны слуп. У вёсцы Дзярэчын я неяк спытаў у мясцовых жыхароў, што яны ведаюць пра гэту каломну. Многія вяскоўцы зусім не змаглі нічога сказаць пра яе. Некаторыя расказвалі, што гэты помнік паставіў Напалеон Банапарт, калі адступаў з Расіі на Захад. Іншыя лю-дзі называлі слуп Сапежынскім, бо яго паставіў Аляксандр Сапега, які меў рэзідэнцыю ў Дзярэчыне ў XVIII стагоддзі. А некалькі чалавек сказалі, што з’яўленне каломны звязана са шведамі і што на версе помніка некалі быў вялікі гадзіннік. binary comment Пра каломну каля вёскі Алексічы ніхто ніколі не пісаў. I мне знайсці нейкай інфармацыі пра яе так і не ўдалося. Міхась Скобла, аўтар кнігі «Дзярэчынскі дыярыюш», паведаміў, што, магчыма, каломна з’явілася ў XVII стагоддзі. Падобная стаяла і ў цэнтры Дзярэчына. Іх пабудавалі дамінікане. Дзярэчынская каломна з цягам часу разбурылася, а каля вёскі Алексічы – захавалася. Сапраўды, каломна каля Алексічаў Зэльвенскага раёна – унікальны помнік з цэглы. Але на версе каломны ніколі не было гадзінніка, а быў крыж. Пра гэты факт сведчыць здымак каломны, зроблены ў 1930-х гадах. З версіяй Міхася Скоблы можна пагадзіцца. Але існуе і іншы факт, што гэты мемарыяльны слуп быў пабудаваны ў 1708 годзе. Яго ўзвялі шведскія воіны. Гэтым самым яны выказалі шчырую падзяку мясцоваму насельніцтву, якое шмат дапамагала шведам падчас руска-шведскай вайны. На каломне была нават мемарыяльная шыльда з тэкстам па-беларуску і па-шведску. Але, кажуць, яе знішчылі падчас Другой сусветнай вайны. Цяпер мураваная каломна трохі пахілілася, як Пізанская вежа. Але ёй не пагражае падзенне, бо яна замацаваная на спецыяльным стрыжні на ўсю вышыню свайго збудавання.