Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Зельвенский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
15.09.2021

Неацэнныя ўрокі гісторыі. Круглы стол «Сіла народа – у адзінстве» прайшоў у раённым доме культуры і народнай творчасці

  На  круглы стол  «Сіла народа – у адзінстве» ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці сабраліся прадстаўнікі розных грамадскіх арганізацый – РГА  « Белая Русь», ГА   « Беларускі саюз жанчын » , прафсаюзных арганізацый, раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, а таксама работнікі ўстаноў культуры. У зале прысутнічаў лектар рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства «Веды» Сяргей Грэсь.   Кандыдат гістарычных навук, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Сяргей Міхайлавіч, з самага пачатку прыцягнуўшы ўвагу неабыякавай аўдыторыі, данёс актуальную грамадска-палітычную, гісторыка-культурную інфармацыю па тэме «Аб’яднанне беларускага народа ў 1939 годзе як аб’ектыўны гістарычны працэс».   Як ён адзначыў, уз’яднанне Усходняй і Заходняй Беларусі – справядлівая для беларусаў і неабходная для разумення станаўлення суверэннай беларускай дзяржаўнасці падзея – адбылося пры вельмі складаных і супярэчлівых абставінах. У процівагу негатыўным стэрэатыпам, якія склаліся апошнім часам у грамадстве ў дачыненні да знакавага для беларусаў года, прадстаўнік аб’яднання інфармацыйнай і грамадскай прасторы краіны пры асвятленні тэмы аперыраваў лічбамі, і прыведзеныя ім аргументы, яркая прэзентацыя матэрыялу далі дастаткова поўную карціну падзеі.   Сапраўды, дата 17 верасня як своеасаблівы мост паміж мінулым і будучыняй і надалей будзе напамінам пра тое, што адзінства − перш за ўсё згуртаванасць нацыі, захаванне ёю культурна-гістарычных традыцый і духоўна-маральных каштоўнасцяў.   Напрыканцы лектар выразіў адзінае меркаванне ўдзельнікаў сустрэчы: “Выступаючы адзіным фронтам, беларусы не проста аб’ядноўваюцца, а захоўваюць незалежнасць сваёй краіны. Гэта тая мэта, якой павінен прытрымлівацца кожны грамадзянін. Мы можам і павінны ўкладваць свае сілы ў далейшае развіццё Беларусі, яе дабрабыт. Галоўнае − рабіць усё разам, з любоўю і шчырай верай у пазітыўны вынік”. Любоў ШЭЙКА