Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Зельвенский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
14.08.2021

Запрашэнне на Ганненскі кірмаш ад старшыні раённага выканаўчага камітэта Дзяніса Альшэўскага

  ПАВАЖАНЫЯ ЎДЗЕЛЬНІКІ КІРМАШУ, ЖЫХАРЫ І ГОСЦІ РАЁНА! Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў сардэчна запрашаю вас на наш славуты юбілейны Ганненскі кірмаш! У кожнага краю ёсць свае адметнасці. У нашага – знакаміты Ганненскі кірмаш, дзякуючы якому Зэльва была вядома ў Еўропе яшчэ у XVIII стагоддзі. Адроджанае ў 2001 годзе свята з’яўляецца яркім сведчаннем таго, што зэльвенцы дастойна берагуць і ўшаноўваюць сваю спадчыну, слаўныя культурныя традыцыі. Народнае свята мае непаўторны каларыт, удала спалучаючы цікавыя гістарычныя моманты і сучасныя матывы. У кожнае дзейства ўкладваецца шмат творчасці, энергіі, добрага густу, каб усе, хто прыйдзе на кірмаш, адпачылі душой, далучыліся да народных вытокаў. Мы зацікаўлены і ў тым, каб свята «Ганненскі кірмаш» стала свайго роду стартавай пляцоўкай для стварэння новых перспектыўных праектаў не толькі раённага, але і рэспубліканскага, і нават міжнароднага ўзроўняў. Паступова мерапрыемства набывае новыя фарбы, становіцца больш масавым і значным. Сёння мы ўжо можам гаварыць, што кірмаш садзейнічае ўмацаванню дружалюбных стасункаў з іншымі рэгіёнамі, культурнаму абмену, дае магчымасць пазнаёміцца са шматлікімі відамі творчасці, з майстэрствам некалькіх пакаленняў, абуджае ў людзей жаданне займацца рамяством. Спадзяёмся, што і сёлетні кірмаш стане сапраўдным святам для мясцовых жыхароў і нашых гасцей, пацвердзіць сваё прызначэнне ў якасці турыстычнага брэнда Зэльвеншчыны, у Год народнага адзінства стане значнай падзеяй у календары святаў Беларусі. Паважаныя сябры! Жадаю вам прыемных хвілін падчас знаходжання на Зэльвеншчыне, добрага настрою, новых знаёмстваў, яркіх і незабыўных уражанняў, перспектыўных сустрэч і выніковых дзелавых кантактаў. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзяніс АЛЬШЭЎСКІ