Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Зельвенский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
15.03.2021

Зэльвенская моладзь атрымала пашпарты ў Дзень Канстытуцыі

  У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь цэнтр культуры і народнай творчасці сабраў гасцей на ўрачыстае мерапрыемства, у рамках якога пад эгідай райкама БРСМ прайшла акцыя   “Мы – грамадзяне Беларусі” . У святочнай атмасферы ўручылі пашпарты дваццаці школьнікам, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту. Падтрымаць іх у такі важны дзень прыйшлі прадстаўнікі мясцовай улады, бацькі, настаўнікі і аднакласнікі. Памочнік пракурора Зэльвенскага раёна Іна Пясняк слушна адзначыла, што менавіта з гэтага дня падлеткі маюць права лічыць сябе дарослымі людзьмі, якім многае пад сілу: Асноўны Закон дзяржавы гарантуе ім паўнапраўныя правы і свабоды, неабходныя для ўсебаковага развіцця асобы. Галоўны ў жыцці кожнага дакумент юнакам і дзяўчатам уручыў старшыня райвыканкама Дзяніс Альшэўскі разам з вядучым спецыялістам групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС Ліліяй Савосік. Неад’емнымі атрыбутамі свята сталі і атрыманне моладдзю маляўнічага выдання “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, яркіх памятных стужак колераў дзяржаўнага сцяга. І, несумненна, святочны канцэрт ад мясцовых артыстаў у лепшых традыцыях патрыятычнай песеннай творчасці краіны. Алена ГАРБАЦЭВІЧ