Галоўная / Сельсаветы

Крамяніцкі сельвыканкам

КРАМЯНІЦКІ СЕЛЬСКІ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Адрас месца знаходжання: 231942, аг. Князева, вул. Прыазёрная, 2, Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл.

Старшыня – Дзерачэнік Аляксандр Іосіфавіч, тэл. 8 (015 64) 72066
Кіраўнік спраў – Дзерачэнік Валянціна Станіславаўна, тэл. 8 (015 64) 72067

Графік
прыёму грамадзян старшынёй
Крамяніцкага сельскага выканаўчага камітэта
Серада: 8.00 – 14.00

Цэнтр сельсавета – аграгарадок Князева.
Колькасць населеных пунктаў – 27.

Арганізацыі і прадпрыемствы:
Філіял «Князева» адкрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат «Скі-дзельскі».

Прадпрыемствы гандлю:
Магазіны ў вёсках: Самаравічы, Ляхавічы, Крамяніца, Задвор'е, Ялуцавічы, Дзеркачы і аграгарадку Князева;
Жыхары вёсак Шавулічы, Звёздная, Раксці, Войневічы, Вейшычы, Лебядзі, Марцінавічы, Падбалоцце, Падгрушаны, Жадзейкі, Станелевічы, Зяльвянка абслугоўваюцца аўтамагазінам.

Установы сферы паслуг:
Комплексны прыёмны пункт у аграгарадку Князева;
Аддзяленні паштовай сувязі ў вёсцы Ялуцавічы і аграгарадку Князева.

Установы адукацыі:
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Князеўская сярэдняя школа»; 
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс “Ялуцавіцкі дзіцячы сад - пачатковая школа”;

Установы аховы здароўя:
Князеўская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі;
Фельчарска-акушэрскі пункт у вёсцы Зяльвянка.

Установы культуры:
Сектар па арганізацыі культурна-досугавай дзейнасці жыхароў аграгарадка Князева;
Князеўская сельская бібліятэка.

Воінскія пахаванні:
Помнік загінуўшым воінам у гады вайны ў вёсцы Крамяніца;
Помнік землякам, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у вёсцы Крамяніца Дольная;
Помнік загінуўшым воінам у гады вайны ў аграгарадку Князева;
Магіла невядомага салдата на могілках ў вёсцы Крамяніца;
Магіла ахвяр фашызму на могілках у вёсцы Крамяніца.

Культавыя будынкі:
Касцёл Найсвяцейшага Божага Цела і Святога Ежы ў в. Крамяніца (Рэнесансны касцёл);
Капліца ў вёсцы Падбалоцце.