Галоўная / Навiны / Навіны раёна
14.10.2021

14 кастрычнiка – Дзень мацi. Вiншаванне раённага выканаўчага камітэта i раённага Савета дэпутатаў

 

ПАВАЖАНЫЯ ЖАНЧЫНЫ, ДАРАГІЯ МАТУЛІ!

Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з Днём маці.

У гэта светлае свята ніхто не можа застацца абыякавым. Колькі б гадоў нам ні споўнілася, менавіта да яе, мамы, мы звяртаемся перш за ўсё. Менавіта яна больш за іншых радуецца нашым поспехам, падтрымлівае пры няўдачах, перажывае за кожны наш крок – яе нястомны клопат непадуладны ні часу, ні адлегласці.

Даць жыццё немаўляці, выхаваць яго сапраўдным чалавекам – па значнасці і адказнасці гэта місія не ведае сабе роўных. Перш за ўсё ад матулі дзіця атрымлівае ўрокі маральнасці, справядлівасці, любові да Радзімы. Бясспрэчна, шчаслівы той чалавек, якога аберагаюць яе любоў і малітва. Таму кожны з нас павінен сказаць самаму дарагому чалавеку цёплыя словы падзякі.

Мілыя мамы і бабулі, нізкі паклон вам! Дзякуй за падоранае жыццё, за цяпло дамашняга ачага, за бязмежнае цярпенне, за ўкладзеныя ў нас сілы. Няхай справы, учынкі і лёсы вашых дзяцей і ўнукаў прыносяць вам толькі радасць і гонар. Будзьце здаровыя і шчаслівыя доўгія-доўгія гады!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў