Галоўная / Навiны / Навіны раёна
04.10.2021

Кіраўніцтва Зэльвенскага раёна і Прадстаўніцтва Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі намецілі шляхі стратэгічнага партнёрства

Зэльвенцы працягваюць наладжваць партнёрскія адносіны паміж Беларуссю і Расіяй на міжрэгіянальным узроўні. У Год народнага адзінства такое ўзаемадзеянне асабліва актуальна. У чацвер старшыня райвыканкама Дзяніс Альшэўскі з рабочым візітам пабываў у Мінску на дзелавых перамовах з прадстаўнікамі Ніжагародскай вобласці.

На Ганненскім кірмашы ў ліку ганаровых гасцей фестывалю былі дэлегаты Ніжагародскай вобласці. Яшчэ ў жніўні яны з мясцовым кіраўніцтвам намецілі планы на далейшае супрацоўніцтва.

А ўчора ў Мінску адбылася сустрэча Прадстаўніцтва Ніжагародскай вобласці з партнёрскім альянсам раёнаў Прынямоння «5+» у асобе дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі, кіраўнікоў Зэльвенскага раёна Дзяніса Альшэўскага і Слонімскага раёна Генадзя Хоміча.

Бакі абмеркавалі ўсталяванне пабрацімскіх адносін паміж рэгіёнамі Ніжагародскай і Гродзенскай абласцей. Супрацоўніцтва намецілі ў сферах эканомікі, турызму, культуры і адукацыі.