Менавіта такімі якасцямі валодае ўрач-рэаніматолаг Зэльвенскай цэнтральнай бальніцы Эдвард Аскальдовіч, які больш чым 40 гадоў аддаў працы ў сістэме аховы здароўя Зэльвеншчыны. Калі ў раённай бальніцы было адкрыта аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі, узначаліць яго было даверана Эдварду Браніслававічу. І амаль на працягу трох дзясяткаў гадоў ён быў яго нязменным кіраўніком.
Працаваць з урачом Аскальдовічам было надзейна, лёгка і спакойна. Эдвард Браніслававіч не толькі выдатны спецыяліст – ён цудоўны сем’янін, цікавы суразмоўца і, наогул, уважлівы і прыемны чалавек.
Шчыра дзякуем шаноўнаму Эдварду Браніслававічу за працу, за ўрокі прафесійнага майстэрства, якія ён даваў кожнаму, хто працаваў з ім побач.
Жадаем яму моцнага здароўя, аптымізму, сямейнага дабрабыту. Калі гавораць «урач ад Бога», то гэта пра нашага Эдварда Браніслававіча Аскальдовіча.
Калектыў аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Зэльвенскай ЦРБ