Асабліва шмат было моладзі. Да астрынскіх школьнікаў далучыліся ўдзельнікі рэспубліканскага патрыятычнага праекта “Зімовы маршрут” – студэнты гродзенскіх універсітэтаў і, канешне, шчучынскія лідары БРСМ, паведамляе "Дзянніца".
![img_2000_2.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/216/21699671b6ba5a8b5cc168b0eddbf8a8.jpg)
![img_1986_2.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/ed2/ed203cb555c46a9eec19b1ad38ff4d00.jpg)
Нібы з клубоў дыму паўстае насустрач людской ручаіне велічная скульптура гаротнай маці з дзіцяткам на руках. У свядомасці не ўкладваецца, што 79 год назад усе тутэйшыя хаты разам з іх гаспадарамі фашысты ператварылі ў попел, не шкадуючы ні дзяцей-немаўлят, ні жанчын, ні старых. Усяго некалькім зінякоўцам тады цудам удалося ўцалець. Аб гэтым вельмі эмацыянальна і кранаюча расказваюць вядучыя Станіслаў Сімановіч і Марына Мадаян. Гучыць Дзяржаўны Гімн краіны як гімн жыццю. Слова бярэ старшыня раённага Савета дэпутатаў Ганна Хвядзюк:
- Наш святы абавязак перад пакаленнем пераможцаў – захаваць гістарычную праўду аб Вялікай Айчыннай вайне, зрабіць усё неабходнае, каб зберагчы мір на Зямлі.
![img_1993_1.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/061/0613d7af2a4f1130cf1ee0ea531c818d.jpg)
![img_1981_4.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/330/3304c976ba9d81c4f6515a5dfb40f723.jpg)
Ганна Станіславаўна нагадала, што па даручэнні Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь у красавіку 2021 года ўзбудзіла крымінальную справу па фактах генацыду беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай і ў пасляваенны перыяд. У ходзе расследавання дапрошана больш за 15 тысяч сведкаў. На сённяшні дзень дакладна вядома, што ў ваеннае ліхалецце нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі больш за 10500 населеных пунктаў Беларусі, з іх 1143 – раней невядомыя. 35 вёсак так і не адрадзіліся з попелу – назаўжды сцёрты з твару зямлі. Вёска Зінякі стала сястрой Хатыні. 419 зінякоўцаў і 65 жыхароў наваколля сталі ахвярамі нацыстаў.
- Я тут упершыню, але ўсім сэрцам адчула значнасць гэтай мясціны, -- гаворыць старшыня студэнцкага патрыятычнага атрада “Азімыя” Таццяна Астапук. – Менавіта гродзенскія студэнты былі ініцыятарамі таго, каб у рамках праекта “Лічбавая зорка” аснасціць шыльдамі з QR-кодам усе памятныя мясціны Прынёманскага краю. Добра, што такая інфармацыйная шыльдачка ўстаноўлена і ў Зіняках. Цяпер кожны, нават без экскурсавода, зможа даведацца, што канкрэтна адбывалася ў гэтых мясцінах. Без павагі да мінулага немагчыма будаваць будучае.
Аб тым, як важна цаніць мір і згоду паміж людзьмі, выхоўваць патрыятызм і гонар за сваю краіну пранікнёна гаварыла старшыня Астрынскага сельвыканкама Наталля Лебядзевіч. А мясцовы жыхар Уладзімір Хох выказаў словы ўдзячнасці ў адрас Наталлі Іванаўны за тое, што ў гэтым святым для ўсіх зінякоўцаў месцы заўжды падтрымліваецца ўзорны парадак: і ў прамым, і ў пераносным сэнсе сюды ніколі не зарастае сцяжына.
Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць землякоў хвілінай маўчання, усклалі да падножжа помніка вянкі і жывыя кветкі, запалілі лампадкі памяці. Нішто не забыта - ніхто не забыты. Давайце ж цаніць цішыню міру, святло яснага неба, пах свежага хлеба, усмешкі родных людзей і беражліва захоўваць гістарычную праўду аб Вялікай Айчыннай вайне.
![img_2050_1.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/228/2281dc4fc9f53dba297827eea59a75e8.jpg)
![img_2052_1.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/60d/60d01ce20f810a4a1801a9b41d261dce.jpg)
![img_2083_5.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/ee5/ee5a7ae7b21632d38173d0c88ab9a1b9.jpg)
![img_2101_3.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/89b/89bc3ac227de5ab9f3e02ca80c4b0754.jpg)
dzyannica.by