Галоўная / Навiны / Навіны раёна
27.01.2023

«Заставайцеся з «Працай!». Чарговы Дзень падпісчыка на газету прайшоў у цэнтральнай раённай бальніцы

 Работнікі рэдакцыі сумесна з паштальёнамі Зэльвенскага ўчастка паштовай сувязі працягваюць арганізоўваць Дні падпісчыка ў арганізацыях і на прадпрыемствах раёна. Сёння завіталі ў цэнтральную раённую бальніцу для сустрэчы з адданымі прыхільнікамі газеты і пошуку новых сяброў.

Наша выданне, якое за многія дзесяцігоддзі трывала ўвайшло ў жыццё зэльвенцаў і выхадцаў з раёна, паспела стаць не толькі аўтарытэтнай крыніцай інфармацыі, але і добрым суразмоўцам для многіх.

Заставацца веснікам раённых навін рэдакцыі дапамагаюць тыя, хто таксама зацікаўлены, каб “Праца” прыходзіла ў кожную сям’ю, – работнікі пошты. Ім, руплівым і нястомным працаўнікам, мы ўдзячны за папулярызацыю роднай газеты. І самае галоўнае: па выніках падпіскі раёнкі на першы квартал 2023 года будзе вызначаны лепшы паштальён.

Любоў ШЭЙКА

Фота Дзіяны БЕБЕХ